Останнє оновлення: 21:25 неділя, 16 червня
Культура
Ви знаходитесь: Культура / Архітектура / Фатограф Марыяна Хардзі: “Я паеду хоць на край света, каб данесці праўду”
Фатограф Марыяна Хардзі: “Я паеду хоць на край света, каб данесці праўду”

Фатограф Марыяна Хардзі: “Я паеду хоць на край света, каб данесці праўду”

26 верасня ў Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава прайшло адкрыццё фотавыставы “Рэвалюцыя годнасці – у эпіцэнтры падзей».

Фотакарэспандэнт Марыяна Хардзі (на фота) прадставіла здымкі кіеўскіх пратэстаў канца 2013- пачатку 2014гг., распавяла пра ўбачанае, адказала на пытанні прысутных і нават прадэманстравала гумовыя кулі,якімі стралялі ў пратэстоўцаў і прэсу.

 Напачатку мерапрыемства перад прысутнымі выступіла дырэктар Беларускага ДПЧ Ганна Герасімава, якая падкрэсліла важнасць супрацоўніцтва беларускіх праваабаронцаў з украінскімі калегамі і Домам правоў чалавека, які 26 сакавіка адкрыўся ў Чарнігаве. Дзякуючы гэтаму супрацоўніцтву, жыхары і госці Вільні атрымалі магчымасць не толькі ўбачыць фотаздымкі кіеўскіх падзей, але і пазнаёміцца з фотакарэспандэнтам Марыянай Хардзі.

Некалькі дзесяткаў здымкаў адлюстроўваюць падзеі ва Украіне ад лістапада 2013г. да лютага 2014 г., калі масавы мірны пратэст супраць непадпісання дакументаў аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрасаюзам перарос у крывавыя супрацьстаянні пратэстоўцаў ды прадстаўнікоў сілавых структур у цэнтры Кіева і іншых гарадах Украіны.

“Фотаздымкі паказваюць, як паступова народ аб’яднаўся і паўстаў: спачатку усё было мірна, потым “Беркут”  жорстка разагнаў мітынгоўцаў і тады пратэстоўцаў аб’яднала ўжо не толькі жаданне ўступіць у Еўрасаюз, але  і абурэнне збіццём людзей і жаданне памяняць уладу.  Я паказваю на здымках гэтую гісторыю і абодва яе бакі: і збітых мітынгоўцаў, і падпаленых прадстаўнікоў “Беркута”. Я за аб’ектыўнасць і лічу, што фотакарэспандэнт мусіць паказваць толькі праўду, незалежна ад палітычных поглядаў, эмоцый і сімпатый”, - распавяла Марыяна Хардзі.

Падчас здымкаў пратэстаў у цэнтры Кіева ў студзені і лютым 2014 года фатограф атрымала раненні і ўжо была ўзнагароджана за працу ў гарачых кропках Еўрамайдана . Марыяна Хардзі прызналася, што нягледзячы на вялікі вопыт працы падчас мітынгаў і акцый пратэстаў, ёй шмат што давялося перажыць упершыню падчас здымкаў у Кіеве: “У мяне ўпершыню кінулі гранату, у мяне ўпершыню трапіла куля, хоць і гумовая. Мяне білі чатыры “беркутаўцы” і знішчылі апаратуру. У ваеннага журналіста ёсць бронекамізэлька і спецыяльная падрыхтоўка, а ў тых умовах было невядома чаго чакаць”.

Фотаздымкі кіеўскіх падзей ад Марыяны Хардзі  ўжо былі прадэманстраваныя ў Балгарыі, Польшчы ды Украіне. Фатограф падкрэсліла, што гатовая і далей арганізоўваць падобныя выставы для таго, каб людзі змаглі пабачыць кадры гэтага супрацьстаяння: “ Гэта мая краіна. Гэта яе гісторыя. Я паеду хоць на край света, каб данесці праўду”.

Беларускі ДПЧ

закрити

Додати коментар:


Фотоновини

  Українки в Квебеку і… компостування зі школи

SVOBODA.FM