Памерла маці Жызьнеўскага – беларуса, які стаў Героем Украіны
Ніна Жызьнеўская, маці Героя Ўкраіны Міхася Жызьнеўскага, памерла ў шпіталі інвалідаў вайны на 62-м годзе жыцьця.
Пра гэта паведаміла Свабодзе ейная дачка Натальля.
Напярэдадні Ніну Васілеўну адвезьлі ў шпіталь на «хуткай» – жанчыне стала блага, была высокая тэмпэратура.
Гэта адбылося менш як празь месяц пасьля таго, як пахавалі ейнага мужа, 73-гадовага Міхаіла Жызьнеўскага. Міхаіл Пятровіч раптоўна памёр 8 красавіка, пахаваны побач з сынам у вёсцы Сьцяг Працы, што пад Гомлем.
Пахаваць Ніну Жызьнеўскую зьбіраюцца заўтра, побач з магіламі мужа і сына.
Бацькі Жызьнеўскага атрымлівалі ад Украіны грашовую дапамогу, іх у Кіеве асабіста прымаў прэзыдэнт Пятро Парашэнка, казаў зьвяртацца асабіста ў выпадку праблемаў. Яшчэ 17 лютага амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім адмыслова прыехаў у Гомель, каб перадаць Ніне Жызьнеўскай ад імя Парашэнкі інвалідны вазок. Яна мела праблемы з нагамі і з сэрцам яшчэ чатыры гады таму.
Міхась Жызьнеўскі стаў адной зь першых ахвяраў сутыкненьняў удзельнікаў Эўрамайдану зь міліцыяй. Гэта адбылося раніцай 22 студзеня 2014 году, калі «Бэркут» пайшоў у наступ ва ўрадавым квартале на вуліцы Грушэўскага, разьбіраючы барыкады і затрымліваючы людзей. Першым застрэлілі ўкраінскага грамадзяніна армянскага паходжаньня Сяргея Нігаяна, другім – Міхася Жызьнеўскага. У той дзень загінулі пяць чалавек, і чацьвёра зь іх – у выніку агнястрэльных раненьняў у грудзі, шыю і галаву. Каля 200 пратэстоўцаў атрымалі раненьні.
Версія для друку Відправити по e-mail Обговорити на форумі |
Переглядів : 6124 |
Посилання до теми:
26.02.2016 «Стипендія за сина піде нам на ліки» – Ніна Жизневська
Додати коментар: