Останнє оновлення: 10:05 неділя, 23 лютого
втрата
Ви знаходитесь: Політика / Регіон / Памёр пісьменнік і журналіст Уладзіслаў Ахроменка
Памёр пісьменнік і журналіст Уладзіслаў Ахроменка

Памёр пісьменнік і журналіст Уладзіслаў Ахроменка

9 лістапада 2018 г. не стала таленавітага беларускага пісьменніка, драматурга, кінасцэнарыста, супрацоўніка нашага радыё Уладзіслава Ахроменкі.

Яшчэ 29 кастрычніка ў Беластоку ў яго здарыўся цяжкі інфаркт.

Уладзіслаў Ахроменка нарадзіўся 29 студзеня 1965 года ў Гомелі. 

Паходзіў з сям’і  інжынера завода РТА і выкладчыцы музычнай вучэльні. Вучыўся ў Гомельскай сярэдняй школе № 26 (1972—1978), сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі па класе фартэпіяна (1978—1981),  Гомельскай музычнай вучэльні імя Сакалоўскага (1981—1984), Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (1984—1989, клас І. Цвятаевай).

Працаваў выкладнікам музычнай школы ў Лоеве, карэспандэнтам часопіса «Крыніца», рэдактарам аддзела часопіса «Бярозка», адказным сакратаром і рэдактарам аддзела газеты «Культура».

З 1993 года працаваў па дамовах з кнігавыдавецтвамі і кінакампаніямі. Апошнімі гадамі актыўна супрацаваў з Беларускім Радыё Рацыя.

Жыў у Чарнігаве і Менску. Як пісьменнік працаваў ў вострасюжэтных, запатрабаваных жанрах — дэтэктыў, трылер, альтэрнатыўная гісторыя.

Разам з Максімам Клімковічам быў адным з пачынальнікаў у Беларусі жанру кінарамана. Дэбютаваў апавяданнем (1988 год) у часопісе «Бярозка».

Аўтар кніг прозы «Здані і пачвары Беларусі» (1994, у суаўтарстве з М. Клімковічам; пад псеўданімамі Францішак Хлус і Марцін Юр), «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» (кінараман, 2007, сааўт. з М. Клімковічам), «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» (2009, сааўт. з М. Клімковічам), «Тэорыя змовы» (2011), «Музы і свінні» (2014), п’есы «Русалка Камсамольскага возера» (2010, суаўт. з М. Клімковічам).

Пад псеўданімамі выдаў каля дзвюх соцень камерцыйных раманаў на расейскай мове, некаторыя з іх экранізаваны. Апавяданні, навелы, эсэ Уладзіслава Ахроменкі друкаваліся ў калектыўных зборніках, альманахах і часопісах. Творы перакладзены на ўкраінскую, чэшскую, расейскую і польскую мовы.

Лаўрэат нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў (Мінск, 1977, 1-я прэмія). Намінаваўся на літаратурныя прэміі “Гліняны Вялес” і прэмію Ежы Гедройця.

У Уладзіслава Ахроменкі засталіся жонка і трое дзяцей. Рэдакцыя Беларускага Радыё Рацыя выказвае глыбокі смутак і шчырыя спачуванні родным Уладзіслава, яго сваякам і сябрам.

Светлая памяць!

Коментарі (1)

Роман | 2018-11-10 09:43

Светлая памяць!
закрити

Додати коментар:

SVOBODA.FM - LIVE!
Listen on Online Radio Box! SVOBODA.FM

Архів прямих трансляцій на YouTube: YouTube.com/holovatenko

Реклама на сайті SVOBODA.FM

SVOBODA.FM - LIVE!
Фотоновини

  Закон про вікна і невідремонтовані коридори

SVOBODA.FM

RedTram
Загрузка...
Північний вектор