Останнє оновлення: 20:41 п'ятниця, 13 вересня
Радіо
Ви знаходитесь: Політика / Україна / Білорусам розповіли про першу в Україні радіопрограму білоруською. Відео
Білорусам розповіли про першу в Україні радіопрограму білоруською. Відео

Білорусам розповіли про першу в Україні радіопрограму білоруською. Відео

Невялікая радыёстудыя ў Чарнігаве, яшчэ не да канца абжытая – радыёхваля пачала вяшчанне толькі гэтай восенню.

Ужо ў снежні ў яе сценах у эфір выйдзе першая ва Украіне беларускамоўная радыёпраграма. Ідэя яе стварэння належыць кіраўніку svoboda.fm Алегу Галаваценку.

«Ідэя беларускай праграмы вынікла з таго, што мы робім украінскую радыёстанцыю. Украінскае радыё – такая самая праблема, як у Беларусі – беларускае радыё. Нават пытання не стаяла, ці рабіць усю праграму. Украінцы і беларусы мусяць абʼядноўвацца непасрэдна – не праз крамлёўскі канал. Гэты барʼер трэба зруйнаваць», – тлумачыць ідэю Алег Галаваценка.

Тым больш, што ў Чарнігаве шмат беларусаў – і этнічных, якія тут жывуць, і тых, што прыязджаюць за пакупкамі. Ёсць і тыя, што слухаюць радыё на фронце.

Аўтар праграмы – беларускі пісьменнік

Аўтар будучай праграмы, беларускі пісьменнік і драматург Уладзіслаў Ахроменка, які ўжо шмат гадоў жыве ў Чарнігаве, называе асноўнаю мэтай руйнаванне міфаў. І не толькі па адзін бок мяжы, дзе шмат якія беларусы вераць у гэтак званую «украінскую хунту ды крывавых бандэраўцаў».

«Самы трывалы ўкраінскі міф пра Беларусь: што краіну ўзначальвае добры «бацька нацыі», што ён суворы але справядлівы, што сярэдні заробак – 500-700 долараў, што маладым семʼям даюць кватэры адразу – гэта плён беларускага тэлебачання, якое тут вольна бярэцца», – кажа Уладзіслаў Ахроменка.

Праграма зʼявілася зараз, але беларуская музыка грала даўно

У сваю чаргу гукарэжысёр svoboda.fm Дзяніс Пяняеў захапляецца беларускаю музыкай, якая ад пачатку існавання радыёстанцыі зʼяўляецца ў эфіры. А беларусаў называе братамі па духу.

«Для мяне браты. Чаму? Бо я бачу ў іх – у вас – рух за незалежнасць. Калі быў канцэрт у нас на плошчы беларускіх музыкаў і калі яны выходзілі з б-ч-б сцягамі, я адчуваў радство – я таксама выходзіў у свой час на плошчу з жоўта-блакітным сцягам», – дзеліцца Дзяніс Пяняеў.

Праграму плануюць выпускаць двойчы на месяц. Паза Чарнігаўшчынай яе можна будзе пачуць праз онлайн-трансляцыю ў інтэрнэце на старонцы svoboda.fm.

Марына ВАШКЕВІЧ, «Белсат»

 Згодна з канцэпцыяй, беларуская праграма “Свабоды-ФМ”:

- перыядычнасць: 1 раз на тыдзень;

- агульны хранаметраж: 60 хвілін;

- напоўненасць кантэнтам:

1) адзін блок навінаў - хранаметраж не больш за 5 хвілін агулам разам з сінхронамі, прабіткамі і джынгламі
(Чэргі на “Новых Ярылавічах”, рамонты дарог – дзе аб’ехаць, таксама прыхаваная рэклама кшталту “У буцік Элітны Сэканд Хэнд шалёныя зніжкі”, г.д. Навіны непасрэдна з Беларусі, агульнабеларускія, але цікавыя і ўкраінцам. Пазітыў пра Украіну, які рэзануе з беларускім. Навіны культуры);

2) імпартаваная праграма “Радыё Рацыя” з рубрыкі “На ўліку ў КДБ”;

3) імпартаваная праграма “Радыё Рацыя” – рэпартаж, цікавы таргет-аўдыторыі;

4) рэклама чарнігаўскіх бізнэсовых структур пад беларускую таргет-аўдыторыю;

5) музыка.

радіо концепція Білорусь

закрити

Додати коментар:


Фотоновини

  Де могла опинитися Україна

SVOBODA.FM